Веласіпед - у кожнага другога мінчаніна

24 ноября 2017

Такія вынікі сацыялагічнага апытання прэзентавала Мінскае веласіпеднае таварыства ў рамках міжнароднага форуму "ПраРовар". Ён прысвечаны развіццю веласіпеднага руху на гарадскім і рэспубліканскім узроўнях. Веласіпедысты, эксперты ў стварэнні транспартнай інфраструктуры і прадстаўнікі Дзяржаўтаінспекцыі абмяркоўваюць развіццё веларуху ў Мінску і абласных цэнтрах.

Усяго, як паказалі вынікі даследавання, у Мінску каля 800 тысяч веласіпедыстаў. А 5% жыхароў беларускай сталіцы выкарыстоўваюць веласіпед у якасці асноўнага спосабу перамяшчэння.