Маштабны велапрабег ратавальнікаў Мінскай вобласці прайшоў у Барысаўскім раёне.
Супрацоўнікі МНС са сваімі сем'ямі стартавалі ад "Барысаў-Арэны" і пераадолелі шлях у 40 кіламетраў. Па дарозе ўдзельнікі марафону спыніліся ля мемарыялаў, даведаліся больш пра гісторыю раёна. Фініш чакаў у аздараўленчым лагеры "Світанак".
Велапрабег аб'яднаў ратавальнікаў дзявяты раз, кожны год ён праходзіць у новым рэгіёне. Сёлета акцыя прысвечана 170-годдзю пажарнай службы Беларусі.













