Велапрабег да Дня Незалежнасці

1 июля 2020
Гэтымі хвілінамі ў сталіцы - велапрабег да Дня Незалежнасці. Працягласць маршруту - 15 кіламетраў. Стартавалі ўдзельнікі каля Нацыянальнай бібліятэкі, затым іх дарога прайшла праз Палац Рэспублікі, Палац спорту і Музей Вялікай Айчыннай вайны. Фініш - на плошчы Дзяржаўнага флага. Увогуле акцыя аб'яднала амаль 120 веласіпедыстаў - гэта прадстаўнікі Саюза моладзі, парламентарыі і прафесійныя спартсмены.


Дарэчы, дрэс-код удзельнікаў быў тэматычным. Спартыўнае адзенне - з нацыянальным каларытам.