Велапрабег “Дарогамі памяці”

1 июля 2015

Гісторыя, навука і спорт перапляліся ў адзінае цэлае на велапрабегу “Дарогамі памяці”. Такі актыўны адпачынак кіраўніцтва Першамайскага раёна арганізавала для праблемных дзяцей і падлеткаў. На працягу маршрута вандроўцы наведаюць тры прыпынкі – “Нацыянальную бібліятэку”, “Храм усіх святых” і “Цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі”. Тут дзеці змогуць прыняць удзел у віктарынах на тэму гісторыі свайго раёна і паспаборнічаць у спартыўных выпрабаваннях. Старт заезду адбыўся больш як тры гадзіны таму, каля брацкай магілы у парку Чалюскінцаў. Агульная даўжыня трасы складае 20 кіламетраў.