Пачатковым пунктам мерапрыемства стаў Курган Славы, дзе прайшоў мітынг з ускладаннем кветак. У рамках маршруту былі зроблены два прыпынкі: ля Братэрскай магілы савецкіх воінаў (у вёсцы Каралёў Стан) і ля Братэрскай магілы загінуўшых ваеннапалонных і грамадзянскіх у гады Вялікай Айчыннай вайны на ўездзе ў Мінск.
Загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання. Пасля да супрацоўнікаў МНС далучыліся юныя ратавальнікі сталіцы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш як 100 чалавек. Узначаліў калону міністр ведамства Вадзім Сіняўскі.
Завяршыўся велапрабег МНС на плошчы Перамогі. Да сімвала патрыятызму беларускага народа ратавальнікі ўсклалі кветкі. Гэта даніна памяці подзвігам тых, хто ўнёс свой уклад у вызваленне Радзімы і Вялікую Перамогу.













