Велапрабег Баравая - Раўбічы

8 августа 2014
Як адзначаць юбілеі і проста памятныя даты, кожны для сябе вырашае сам. Вельмі крэатыўна вырашыла адсвяткаваць 22-годдзе свайго заснавання фінансавая міліцыя Дзяржкантролю. Дата не круглая, але вялікая. Мерапрыемства арганізавалі ў форме велапрабегу. У гэты дзень афіцэраў аб'яднала не толькі адзіная спартыўная форма з роднай эмблемай, але і спартыўны дух. Дружнай камандзе трэба было пераадолець маршрут Баравая - Раўбічы.