Велапаркоўку для ўсіх сезонаў адкрылі сёння ў Мінску

28 марта 2018

Уладальнікі веласіпедаў змогуць зберагчы свой транспарт ад яркага сонца, дажджу і марозу пад замком і пільным наглядам ахоўнікаў. Размясцілася велапаркоўка на аўтастаянцы ў Заводскім раёне сталіцы. Прадугледжаны месцы для сарака веласіпедаў. Кошт - тры рублі на месяц. У Мінску гэта ўжо восьмая пляцоўка для захавання веласіпедаў.

Падобныя велапаркоўкі паступова будуць з'яўляцца на сталічных вуліцах. Зараз разглядаюць магчымасць размяшчэння такіх міні-ангараў і ў дварах жылых дамоў. Там можна будзе пакінуць не толькі веласіпед, але і дзіцячыя каляскі.