"Веламіс" вызначаць у Мінску ў гэтыя выхадныя

14 августа 2018

Веласіпедны шык і "Веламіс". У выхадныя ў сталіцы запланаваны буйныя спаборніцтвы па веласпорце. Для прафесіяналаў міжнародныя - Кубак Мінска і Гран-пры Мінска. На велатрасу з'едуцца 23 каманды з 13 краін свету. Упершыню ўдзельнічаць будуць і прадстаўнікі Польшчы. Для аматараў у праграме некалькі заездаў на двухколавых - ветэранскі і велашык. Упершыню сёлета запланаваны і конкурс прыгажосці для жанчын на веласіпедах "Веламіс - 2018". Прыняць удзел могуць усе ахвотнікі.

"Веламіс" будуць выбіраць у 6 намінацыях. Для канкурсантак падрыхтавалі 8 пляцовак. Збор запланаваны ў нядзелю ў 12:00 насупраць Палаца спорту.