"Велікодная пісанка": ювелірная праца на шкарлупіне ад майстроў з сямі раёнаў Мінскай вобласці

2 мая 2021

Ювелірная праца на шкарлупіне ад майстроў з сямі раёнаў Мінскай вобласці. Шостае адкрытае рэгіянальнае свята-конкурс "Велікодная пісанка" прайшло ў Стоўбцах. 45 удзельнікаў спаборнічалі ў мастацкім роспісе яек гарачым воскам. Акрамя гэтага, працавала выстава - там народныя ўмельцы прапанавалі лепшыя экспанаты хатніх калекцый. Далікатныя, аб'ёмныя "палотны" яны ўпрыгожылі саламянымі ўзорамі, карункамі і пацеркамі.

Ксенія Савіцкая, удзельніца свята-конкурсу "Велікодная пісанка": "Я ўсё прадумваю ў галаве, а потым пляту і гляджу, як гэта будзе. Спалучаецца - не спалучаецца. Як гэта глядзецца будзе, каму спадабаецца або не. Гэта доўгая праца, але затое вельмі прыгожая".

Гран-пры конкурсу атрымалі майстры з Клецкага раёна. Яны прывезлі самую вялікую велікодную калекцыю: 120 яйкаў распісаныя ў традыцыйнай тэхніцы васкавання.