Вялікі пост распачаўся ў праваслаўнага свету

27 февраля 2017

Час, калі вернікі рыхтуюць сябе не толькі фізічна – праз асаблівыя правілы рацыёну, але і праз духоўныя выпрабаванні: малітву, добрыя справы і міласэрнасць да блізкіх. На працягу сямі тыдняў у храмах пройдуць адпаведныя набажэнствы. Папярэднічала галоўнаму посту Даравальная нядзеля, калі хрысціяне прасілі прабачэння адно ў аднаго, каб у асаблівы час уступіць духоўна падрыхтаванымі.

Праз выпрабаванні вернікі рыхтуюць сябе да Вялікадня. Сёлета ён супадае ва ўсіх хрысціян – 16 красавіка. У сераду галоўны пост распачнуць і каталікі.