Вялікі пост пачаўся ў католікаў

1 марта 2017

Першы дзень - Попельная серада – час пакаяння праз удумлівую малітву і міласэрнасць да блізкіх. Каб пачаць перадвелікодныя дні з чыстым сэрцам і думкамі, падчас богаслужэнняў сімвалічна спальваюцца галінкі, якія захаваліся з Вербнай нядзелі, а пакінуты попел асвячаецца згодна з таінствам. Працягнецца пост да Вялікадня, ён сёлета супадае ва ўсіх хрысціян і адзначаецца 16 красавіка.