Белтэлерадыёкампанія традыцыйна прэзентуе вернікам серыю святочных трансляцый
Сёння гледачоў Першага канала і "Беларусь 24" чакае святочнае набажэнства на Светлае Хрыстова Уваскрэсенне. Пачатак перадсвяточнага дзеяння ў 21:45.Набажэнства на Вялікдзень раніцай у 6:05 на "Беларусь 1" пачнецца са слова епіскапа Казіміра Вялікасельца.
У нядзелю святочныя кадры з Ватыкана ўбачым у 16:30. Велікоднае пасланне і блаславенне "Гораду і свету" ад Папы Рымскага глядзіце на "Беларусь 3".














