Вектары і перспектывы развіцця адносін Беларусі з Пакістанам абмеркавалі ў эфіры Беларускага радыё

23 марта 2022
Новыя рынкі для беларускай прадукцыі. Наш інтарэс на азіяцкім вектары і перспектывы развіцця адносін з Пакістанам абмеркавалі ў эфіры Беларускага радыё - круглы стол аб'яднаў дыпламатаў, парламентарыяў, рэктараў вядучых беларускіх ВНУ, прадстаўнікоў прамысловасці і сферы культуры. Размова ішла аб узаемадзеянні ў сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, у галіне навукі і тэхнікі, адукацыі і культуры, а таксама аб міжпарламенцкім узаемадзеянні. 

Сяргей Рачкоў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі:
У 2021 годзе ў нас экспарт беларускіх тавараў у Азію склаў 2,4 млрд долараў і вырас на 114. Мы вельмі актыўна працягваем ісці ў Азію. Пашыраем сваю дыпламатычную прысутнасць.Саджад Хайдар Хан, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Пакістана ў Беларусі:
Наша мерапрыемства падзелена на 4 розныя сегменты. У першую чаргу гэта абмеркаванне палітычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі і іх перспектывы. Другое - гэта эканамічныя і гандлёвыя пытанні, а таксама наша супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і культуры. Мяне вельмі ўразіла музычная частка нашай сустрэчы. Нумары пакістанскай нацыянальнай культуры цудоўна падрыхтавалі беларускія музыканты і маладыя артысты.Таксама ў вялікай зале Дома радыё гучалі музычныя творы Беларусі і Пакістана ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Народны пакістанскі танец выканалі ўдзельніцы школы ўсходняга танца "Тамазур". Бліжэй пазнаёміцца з культурай і мастацтвам усходняй краіны можна было на імправізаванай выставе, прысвечанай  Дню Пакістана, які адзначаецца сёння.