Векавы юбілей Узброеных Сіл

25 февраля 2018

На тыдні мы ўспаміналі не толькі аб спартыўных перамогах. Пераможным духам быў пранізаны і ўрачысты збор, прысвечаны 100-годдзю Узброеных Сіл Беларусі. У Палацы Рэспублікі сабралася эліта нацыянальнай арміі. І, вядома, ветэраны, бо менавіта яны сваім ратным подзвігам забяспечылі нам мірнае неба над галавой. На долю беларускага народа выпала столькі выпрабаванняў, што сёння ў яго літаральна на генным узроўні - непрыманне любой узброенай агрэсіі.

П: Сучасная Беларусь не разглядае ніводную з дзяржаў як праціўніка, асуджае любы ваенны канфлікт і прытрымліваецца прынцыпу мірнага ўрэгулявання спрэчак. Пры гэтым беларуская армія мабільная, укамплектаваная ўсім неабходным і заўсёды гатовая даць адпор патэнцыяльнаму агрэсару. Адзін з прыярытэтаў развіцця Узброеных Сіл - абсталяванне новым, а таксама мадэрнізаваным узбраеннем і тэхнікай. Значную ролю ў гэтым працэсе выконвае беларускі ваенна-прамысловы комплекс.

Векавы юбілей Узброеных Сіл - нагода для ўрачыстасці, магчымасць падвесці вынікі і ацаніць перспектывы развіцця беларускай арміі. Ну а 23 лютага ў краіне паводле традыцыі віншуюць не толькі вайскоўцаў, але і ўсіх беларускіх мужчын. А таксама хлопчыкаў, якія яшчэ толькі збіраюцца стаць стаць абаронцамі Радзімы.