Векавы юбілей сёння адзначае экс-мэр сталіцы Васіль Шарапаў

25 августа 2016

Абавязкі старшыні Мінгарвыканкама ён пачаў выконваць у 1954 годзе. І кіраваў горадам 13 гадоў. Менавіта Шарапаў адраджаў разбураны вайной Мінск і будаваў новы. Пры яго ўдзеле былі створаны такія прадпрыемствы як «Мінскбуд», «Мінскводаканал», «Мінгаз», якія значна паўплывалі на развіццё інфраструктуры сталіцы Беларусі. З днём нараджэння юбіляра павіншавалі калегі і сябры. Мэр горада Андрэй Шорац уручыў Васілю Шарапаву новы пашпарт. Акрамя таго, імянінніка ўзнагародзілі граматай Нацыянальнага сходу Беларусі.

Сёлета Васіль Шарапаў выдаў кнігу пад назвай «Гартаючы старонкі жыцця», дзе расказвае чытачам пра свой погляд на гісторыю сталіцы. Дарэчы, у ліпені экс-мэру Мінска прысвоілі званне ганаровага жыхара горада.