Векавы юбілей Пятра Лярскага

20 января 2018

Векавы юбілей Пятра Лярскага - вядомага беларускага вучонага-краязнаўца - адзначылі ў Магілёве. Родам ён з Чавускага раёна, быў сааўтарам падручнікаў па геаграфіі для студэнтаў і школьнікаў. Усесаюзную вядомасць атрымаў і яго "Дапаможнік па краязнаўстве". Летась імя Пятра Лярскага прысвоена 21-й школе Магілёва. А да 100-годдзя вучонага адкрыта мемарыяльная дошка на вучэбным корпусе яго альма-матар - універсітэта імя Куляшова.

Ушанавалі памяць вядомага земляка на радзіме таксама фотавыставай і спецыяльным выданнем паштовых канвертаў з партрэтам вучонага.