Векавы юбілей адзначае ветэран Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрый Шыян

1 ноября 2021

На ўсе 100! Векавы юбілей сёння адзначае ветэран Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрый Трафімавач Шыян. Доўгажыхар з Савецкага раёна сталіцы - уладальнік шматлікіх узнагарод, сярод якіх ордэн Чырвонай зоркі, медалі "За баявыя заслугі" і "За абарону Каўказа". Па адукацыі медык, ён прайшоў усю вайну. Гераічнымі ўспамінамі ветэран падзяліўся і з гасцямі, якія сёння завіталі павіншаваць залатога юбіляра. 

Абараняў Дзмітрый Трафімавіч і Беларусь. Ураджэнец Украінскай ССР прымаў удзел у наступальнай аперацыі "Баграціён". Пасля Вялікай Перамогі прыехаў у Мінск. У мірны час працаваў механікам на Мінскім механічным заводзе імя Вавілава.