Векавы млын ажыў пасля рэстаўрацыі

16 ноября 2020

115-гадовы млын адрэстаўравалі ў Пухавіцкім раёне. Сведка даўніны знаходзіцца ў нацыянальным музейным комплексе. Сімвалічна, што механізм запрацаваў падчас традыцыйнага народнага свята - Кузьмінак. Дарэчы, сам гістарычны будынак перавезлі бліжэй да Мінска яшчэ ў пачатку 90-х гадоў з Гомельскай вобласці. Млын пры гэтым заставаўся толькі дэкарацыяй - апошні раз яго запускалі чвэрць стагоддзя таму.

Маштабную рэканструкцыю пачалі ў гэтым годзе. Каб аднавіць механізм, спатрэбіліся некалькі месяцаў.