Векавая гісторыя прафесійнай дзейнасці. 100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі

22 января 2019

100 гадоў сёння спаўняецца дыпслужбе нашай краіны. Прафесійнае свята - Дзень дыпламатычнага работніка - было заснавана летась.

Беларускі МЗС падрыхтаваў шэраг урачыстых мерапрыемстваў да такой важнай даты. Удзел у іх узялі: прадстаўнікі ўлады, кіраўніцтва і супрацоўнікі ведамства, экс-міністры замежных спраў нашай краіны, ветэраны дыпламатычнай службы.

Сёння ў Мінску ў Гістарычным музеі пройдзе цырымонія адкрыцця выставы, прысвечанай знакавай даце, і цырымонія гашэння марак, выпушчаных да юбілею. За стагоддзе ў структуры службы змянілася шмат, але задачы засталіся ранейшымі: абараняць нацыянальныя інтарэсы, гарантаваць бяспеку і годна прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне.