Вядучыя рэлігійныя канфесіі Беларусі і БРСМ аб'яднаюцца ў акцыі "Святыні Беларусі"

6 апреля 2016

Вядучыя рэлігійныя канфесіі Беларусі і Беларускі саюз моладзі аб'яднаюцца ў дабрачыннай акцыі "Святыні Беларусі". Плануецца аднаўленне і добраўпарадкаванне сотняў цэркваў, прыхрамавых тэрыторый, а таксама распрацоўка турыстычных маршрутаў па духоўна значных месцах. На пасяджэнні кансультатыўнага міжканфесійнага савета таксама ўзнімалася пытанне новага парадку выкарыстання бязвыплатнай замежнай дапамогі, асаблівасці заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў, пытанні рэалізацыі закона "Аб альтэрнатыўнай службе" і дэкрэта №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства".

Нагадаем, закон "Аб альтэрнатыўнай службе", які ўступае ў сілу 1 ліпеня, быў прыняты ў чэрвені 2015. Дэкрэт жа "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" падпісаны Кіраўніком дзяржавы 2 красавіка мінулага года.