Вядучыя медыяэксперты Беларусі і госці "Клуба рэдактараў" абмяркоўваюць самыя рэзанансныя падзеі тыдня

12 марта 2021

Справядлівай трактоўкі патрабуе і найноўшая гісторыя.

І тут ланцужок цягнецца да пратэстаў канца лета мінулага года. У цэнтры ўвагі праваахоўнікаў арганізатары масавых беспарадкаў, якія адкрыта маніпулявалі грамадскай свядомасцю, прыкрываючыся прыгожымі лозунгамі пра свабоду і справядлівасць. Сапраўдныя мэты і матывы не заўсёды бачныя адразу. І зараз час падрабязнага разбору асоб пратэсту.

Таксама ў праграме вынікі вялікага сацыялагічнага даследавання. Як яго праводзілі і чаму колькасць рэспандэнтаў павялічылі ў разы? А яшчэ сёння даведаемся, чаму інфармацыйны прадукт экстрэмістаў паказалі па ўкраінскім тэлебачанні. Усе падрабязнасці ў "Клубе рэдактараў" адразу пасля "Панарамы".