Вечарам у сталіцы будзе абмежаваны рух

20 апреля 2015

Да святкавання 70-годдзя Перамогі рыхтуецца рота ганаровай варты. Таму сёння вечарам у сталіцы будзе абмежаваны рух.

З 22 гадзін да поўначы закрыюць праезд па праспекце Машэрава: ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. У сувязі з гэтым ДАІ рэкамендуе вадзіцелям загадзя планаваць маршрут яшчэ 22, 24 і далей па ўсіх цотных датах красавіка, а таксама 1 мая.