Вечарам пройдзе апошняя генеральная рэпетыцыя ваеннага парада

29 июня 2013

Баявая тэхніка выедзе з мікрараёна Уручча і пройдзе па традыцыйным маршруце на праспект Пераможцаў да стэлы Мінск - горад-герой. На гэтым участку будзе перакрыты рух з 8 вечара да 5 гадзін раніцы. А з 17:45 да 22:00 пройдзе рэпетыцыя спартыўна-маладзёжнага шэсця. Рух будзе абмежаваны на ўчастку праспекта Машэрава - ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў.