Уздоўж беларускіх межаў назіраецца вельмі высокая ваенная актыўнасць

4 октября 2022

Уздоўж беларускіх межаў і ў рэгіёне ў цэлым назіраецца вельмі высокая ваенная актыўнасць. Вось навіны толькі апошніх некалькіх дзён: у Літву прыбываюць 250 нямецкіх салдат для ўдзелу ў вучэннях на палігоне ў Рукле: у манеўрах возьмуць удзел 80 адзінак ваеннай тэхнікі. Аб'яўлена таксама, што літоўскі ваенны бюджэт вырасце ў 2023 годзе ўдвая - да 2,5 % ВУП. Ды і сёлета афіцыйны Вільнюс выдзеліў на ваенныя патрэбы дадатковыя 150 мільёнаў. Эстонскае абароннае ведамства паведамляе, што яно атрымала на 140 мільёнаў долараў амерыканскай ваеннай дапамогі. Эстонцы збіраюцца  патраціць гэтыя сродкі пераважна на закупку ракетных сістэм HIMARS.