Учора ў Мінску прайшла незвычайная вечарынка-розыгрыш

14 декабря 2013

Калі некалькі месяцаў таму па тэлевізары прагучала: Налузай на аўтамабіль, мала хто думаў, што ахвотнікаў гэта зрабіць будзе так многа. Учора ў Мінску прайшла незвычайная вечарынка-розыгрыш. Толькі аранжавыя пачкі і толькі белыя семкі. Гандлёвая марка Рэнь аб'явіла спецыяльную акцыю яшчэ ў кастрычніку, але вынікі другога этапу ўжо вядомыя. Хто ж стаў уладальнікам цалкам новага аўтамабіля, раскажа Улада Карніцкая.


Менавіта так месяц таму Алёна Кашталян стала пераможцам акцыі гандлёвай маркі Рэнь. Пра гэта ёй паведамілі арганізатары гульні па тэлефоне проста з вечарынкі-розыгрышу. Ужо па сваю машыну дзяўчына прыехала з Бярозы ў Мінск разам з мужам.


Спецыяльная акцыя гандлёвай маркі Рэнь пачалася яшчэ ў кастрычніку і праходзіць трыма этапамі. Каб стаць уладальнікам аўтамабіля, трэба даслаць пяць штрых-кодаў з пачкаў семак і адправіць поштай арганізатарам. Алёна Кашталян сцвярджае, што гэта адназначна самы просты і, галоўнае, недарагі спосаб набыць аўто.


А ўчора ў Мінску прайшоў другі этап розыгрышу Рэнь - налузай сабе на аўтамабіль. У адным з самых папулярных кафэ сталіцы сабраліся не толькі аматары семак і ўдзельнікі акцыі, але і прагрэсіўная моладзь. Асаблівая ўвага дрэс-коду: толькі бела-аранжавыя ўборы.


Стыль жыцця Рэнь - жартаваць па-новаму. Гэта брэнд з незвычайным дызайнам і назвай, якія цалкам адпавядаюць ладу жыцця і мышленню сучаснай моладзі. Ацаніць якасць і стаць да таго ж уладальнікам аўто - галоўная магчымасць унікальнай гульні. Дарэчы, ужо другая машына знайшла свайго ўладальніка. Нягледзячы на тысячную канкурэнцыю, у цалкам сумленнай барацьбе новы аўтамабіль выйграла - Гараўская Ларыса Аляксееўна.



Наперадзе - трэці, апошні, этап розыгрышу, а значыць, яшчэ адзін аўтамабіль знойдзе гаспадара. Як абяцаюць арганізатары, розыгрыш пройдзе 16 студзеня ўжо наступнага года.