Учора Беларусь сустракала вясну Масленіцай

3 марта 2014

На выхадных у гарналыжным цэнтры Сілічы быў ці не рэкордны бліновы фестываль, але чарга была не толькі па апетытныя пачастункі. Госці стралялі з лука і, вядома, каталіся на лыжах і снаўбордах.


Расказвае Андрэй Казлоў.


Апаноўвае такі настрой, што зімы і не было, ды і Алімпіяда ў Сочы штосьці далёкае. На календары - сакавік, у Мінску - вясна, у Сілічах зіма працягваецца.


У апошні дзень Масленіцы ў Сілічах было не праціснуцца. Бо неразумна заставацца ўбаку ад такога свята, седзячы, напрыклад, ля тэлевізара. Цягне на прыроду. Але куды ж мы без спорту, бо беларусы - нацыя не толькі творчая.


Масленіца - гэта, безумоўна, бліны. Але спартсмены любога ўзроўню павінны разумець, што лішнія калорыі нам не патрэбныя. З іншага боку, трэба ўмець добра папрацаваць, а потым гэтак жа добра і адпачыць.


У Сілічах нават і на Масленіцу спорт, вядома, у прыярытэце. Аляксей Собалеў, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Сочы ў складзе зборнай Расіі, гаворыць, што тут можна не толькі паесці смачныя бліны. Тут нават можна падрыхтавацца да Алімпіяды.


Зіма сёлета была незвычайная, і снег нам нават не паспеў надакучыць. Таму, калі вы любіце спорт і любіце снег, прыязджайце ў Сілічы. Каляндарная вясна ўжо настала, але снег будзе ляжаць яшчэ доўга.