Паблізу ад вёскі Узрэчча размешчаны ўнікальны мемарыяльны комплекс

9 мая 2020
Тут у братэрскай магіле пахаваныя адразу 8 Герояў Савецкага Саюза. Тады - у чэрвені 1944-га - у гэтым месцы фарсіравалі раку і вялі 12-гадзінны бой. Загінулі больш як 200 воінаў 6-й Гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, сотні былі параненыя. Але плацдарм быў узяты, і савецкая армія яшчэ на крок наблізіла Вялікую Перамогу. Расказвае Вольга Маслоўская (відэа).