Важнае гістарычнае свята беларусы адзначаюць і ўдалечыні ад радзімы

3 июля 2015

У Парыжы да акцыі "Праспяваем гімн разам" далучыліся больш як сто чалавек: гэта творчыя калектывы, работнікі пасольства, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Францыі. Выканаць беларускі гімн мог кожны, хто жадаў – пасольства Беларусі ў Францыі распавяло аб правядзенні акцыі і ў сацыяльных сетках.

Павел Латушка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі: "Гэтай акцыяй мы хочам паказаць, што Беларусь - незалежная еурапейская краіна. Мы запрасілі беларусаў, якія жывуць у Францыі, і французаў, якія любяць Беларусь. І вельмі важна, што сёння мы разам".

Святлана Сурава, кіраўнік культурнага цэнтра Беларусі ў Францыі: "Гэтая акцыя дэманструе салідарнасць, адзінства, узаемную падтрымку нашых суайчыннікаў, якія жывуць далёка ад Беларусі".

Наступным перфомансам у праграме Беларускага тыдня ў Парыжы стала святкаванне Купалля. Яго арганізаваў культурны цэнтр нашай краіны ў Францыі. Тут госці шукалі папараць-кветку і нават пусцілі кветкавыя вянкі ў воды Сены насупраць Эйфелевай вежы.