Важная падзея духоўнага жыцця краіны: асвечаны прыдзел храма Усіх Святых у Мінску

14 октября 2018

У свята Пакроваў у Мінску адбылася вялікая падзея, якая датычыцца ўсяго духоўнага жыцця краіны. У храме-помніку ў гонар Усіх Святых Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў чын Вялікага асвячэння галоўнага (верхняга) прыдзела і правёў урачыстае богаслужэнне. Цырымонія сабрала тысячы людзей. Прадстаўнікі розных узростаў, статусаў і канфесій аб'ядналіся ў агульнай малітве за Беларусь, за мір, за росквіт нашай краіны і народа.

Унікальны і па сваёй духоўнай значнасці, і па ўнутраным убранні ў беларускім стылі новы прыдзел храма-помніка з гэтага часу будзе праводзіць усе каляндарныя богаслужэнні. Ён адкрыты для вернікаў і ўсіх ахвочых яго наведаць. У тых жа, каму не ўдалося пабываць сёння на богаслужэнні, такая магчымасць з’явіцца: трансляцыю Боскай літургіі з чынам асвячэння храма-помніка ў гонар Усіх Святых у 18:35 пакажа "Беларусь 3".