Васілю Быкаву ў гэтым чэрвені споўнілася б 92

20 июня 2016

Народнаму пісьменніку, аўтару дзясяткаў твораў аб вайне, якую ён прайшоў ад пачатку да канца, Васілю Быкаву ў гэтым чэрвені споўнілася б 92. Шматлікія яго кнігі былі экранізаваныя, як, напрыклад, фільм "Узыходжанне" паводле аповесці "Сотнікаў". Сёння ў МЗС Беларусі прайшло адкрыццё выставы, прысвечанай жыццю літаратара. На стэндах - радкі з кнігі ўспамінаў Быкава "Доўгая дарога дамоў", якія дапоўненыя фатаграфіямі, лістамі і паштоўкамі пісьменніка.

Творы аўтара перакладзеныя на 52 мовы свету. У складанні выставы прынялі ўдзел дыпламаты з Германіі і Чэхіі, дзе бываў Быкаў. Таксама некаторыя здымкі ў фонды літаратурнага музея перадаў малодшы сын пісьменніка.