Васіль Жарко ўручыў Вялікага хрустальнага жураўля настаўніку года

16 ноября 2017

Сёння віцэ-прэм'ер Васіль Жарко ўручыў Вялікага хрустальнага жураўля і ключы ад новага "Джылі" настаўніку года. Гэта Святлана Румянцава - настаўнік беларускай мовы і літаратуры з Наваполацка.

У суперфінале конкурсу "Настаўнік года" ўдзельнікі спаборнічалі ў прамоўніцкім майстэрстве і праводзілі адкрытыя ўрокі.