Варыянт вырашэння кватэрнага пытання! У Беларусі запускаюць сістэму будзберажэнняў

31 октября 2020
Плюс яшчэ адзін варыянт вырашэння кватэрнага пытання! У Беларусі запускаюць сістэму будзберажэнняў. Указ падпісаў прэзідэнт. Зараз беларусы змогуць накопіваць на спецыяльных банкаўскіх рахунках у выглядзе ўкладанняў грошы, каб у далейшым накіроўваць іх на паляпшэнне жыллёвых умоў. Сродкі будуць выкарыстоўвацца як мэтавыя крэдыты пад працэнты, ніжэйшыя за рыначныя. 

Эксперты ўжо абмяркоўваюць гэткі важны для будгаліны дакумент, адзначаючы прывабнасць новай магчымасці як для спажыўцоў, так і для банкаў. Нюансы ўказу вывучыў наш карэспандэнт Антон Малюта (відэа).