Магчымасць пагаварыць з прызёрамі Гульняў у Токіа і спытаць, чым жывуць беларускія спартсмены. У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта сёння прайшла экскурсія для актыву моладзевага руху Мінскай вобласці. Хлопцы і дзяўчаты змаглі азнаёміцца з галоўнымі спартыўнымі дасягненнямі Беларусі, унікальнымі экспанатамі, якія належаць чэмпіёнам і прызёрам Алімпійскіх гульняў, а таксама ім выпаў шанец у фармаце пытанне-адказ пагаварыць на любыя тэмы з алімпійскімі прызёрамі і лідарамі нацыянальных зборных.
Перад размовай са спартсменамі актыў моладзевага руху паспрабаваў свае сілы ў розных відах спорту на спецыяльных электронных сімулятарах.













