Валерый Варанецкі - госць выязной студыі Агенцтва тэленавін

4 августа 2020
У нашай выязной студыі Агенцтва тэленавін, якая разгарнулася ў холе Палаца Рэспублікі, з'явіўся новы госць. І я зноў перадаю слова нашаму карэспандэнту Святлане Лук’янюк.
 

Пасланне Прэзідэнта - арыенцір для ўсіх галін улады


З пасланняў Прэзідэнта мы даведваліся і пра нейкія важныя будучыя падзеі, маштабныя будоўлі і праекты. У такім аб'ёмным дакуменце - арыенціры для ўсіх галін улады. Галоўнае, на чым будзе грунтавацца развіццё - і эканамічнае, і сацыяльнае, як будзем развіваць узаемаадносіны ў сучасным свеце для захавання міру і гарантавання бяспекі нашай краіны. Гэтыя тэмы не губляюць актуальнасці і сёння. Хутка пачуем пра мэты і шляхі іх дасягнення. Але кожны прыходзіць у залу са сваімі пытаннямі. Побач са мной - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Іосіфавіч Варанецкі (відэа). 

Прэзідэнт сёння звернецца з Пасланнем да народа і парламента


Крыху больш за паўгадзіны застаецца да галоўнай падзеі грамадска-палітычнага жыцця краіны - Паслання Прэзідэнта. Пра галоўную тэму цяперашняга звароту даведаемся ўжо хутка. Дарэчы, Пасланне - адзін з самых цытуемых маналогаў. Журналісты лічаць і працягласць, і нават колькасць слоў. Па традыцыі прамая трансляцыя ў тэле- і радыёэфіры, а таксама на нашым сайце ў інтэрнэце www.tvr.by. А мы будзем слухаць выступленне Прэзідэнта ў прэс-цэнтры, арганізаваным тут, у Палацы Рэспублікі. А пасля ўжо абмяркуем галоўныя тэзісы з экспертамі. 

Наша выязная студыя працягвае працаваць у Палацы Рэспублікі. Мы зноў звяжамся з ёю адразу пасля трансляцыі.