Валянцін Волкаў напісаў маштабнае палатно з натуры "Мінск. 3 ліпеня 1944"

3 июля 2017

Дзень Незалежнасці - гэта свята суверэнітэту і стабільнасці, дзень, калі краіна была вызвалена ад нацысцкай акупацыі. Хвалюючы і доўгачаканы момант знайшоў адлюстраванне ў творах многіх паэтаў, пісьменнікаў і мастакоў. Але, мабыць, самая вядомая і маштабная карціна аб тых падзеях аўтарства Валянціна Волкава.

Народны мастак БССР каля 10 гадоў працаваў над палатном велічэзных памераў пад назвай "3 ліпеня 1944". Яно ўвайшло ў залаты збор савецкага мастацтва і сёння з'яўляецца сапраўдным гонарам Беларусі. Аднак карціна да гэтага часу акружаная міфамі і легендамі.

Расказвае Іна Пілевіч.

Кожны персанаж карціны «Мінск. 3 ліпеня 1944» напісаны з натуры. 89 сведкаў гістарычнага моманту на адным палатне. Да гэтай працы жывапісец Валянцін Волкаў падышоў з дакументальнай дакладнасцю. Яму пазіравалі суседзі, знаёмыя, вучні, родныя і салдаты, якія перажылІ акупацыю сталіцы і так моцна чакалі Вялікую Перамогу. Кажуць, на аплату працы натуршчыкаў мастак аддаў амаль палову свайго ганарару.

Палатно памерам два з паловай на пяць метраў пісаў на працягу амаль 10 гадоў. Творцу нават падганялі чыноўнікі, якія першапачаткова заказвалі карціну для Дома урада. Але мастак старанна працаваў над вобразамі. Больш за 220 падрыхтоўчых малюнкаў, 11 эскізаў кампазіцыі, каля 50 эцюдаў. Усе яны сёння каштоўныя музейныя экспанаты. Разам з арыгіналам захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі. Дарэчы, па эскізах можна вывучаць, якой магла бы быць карціна. Так, у Волкава была ідэя напісаць танкіста не з вінтоўкай у руках, а з кветкамі.

Мяркуецца, з гэтага месца Валянцін Волкаў і пісаў Мінск 44. На карціне гараджане сустракаюць вызваліцеляў на вуліцы Леніна ля плошчы Свабоды. На выяве складана пазнаць сучасную беларускую сталіцу. Вядома, ад руін не засталося і следу. З апісанага моманту да нашага часу захаваўся толькі фарны касцёл.

За «Мінск. 3 ліпеня 1944» Волкаў атрымаў званне народнага. Але поспех суправаджаўся шматлікімі інсінуацыямі. Быццам, мастак пачаў пісаць карціну ў акупіраваным Мінску і напісаныя гараджанне сустракаюць не савецкія, а нямецкія войскі. Але тэорыі аказаліся безгрунтоўнымі. Карціна прайшла экспертызу.

Пасля трыумфу Волкаў вырашыў стварыць паўтор сваёй самай вядомай карціны. Калі мастака не стала, амаль завершаная праца знікла. Дзе знаходзіцца эмблема Перамогі нашай краіны - і сёння галаваломка для мастацтвазнаўцаў і калекцыянераў.