Вакцыну ад каранавіруса чакаюць у канцы лютага

29 января 2020
Вакцына супраць каранавіруса можа з'явіцца ўжо ў канцы лютага! Яе распрацоўку паскоранымі тэмпамі пачалі ў Шанхаі. Колькасць выпадкаў інфіцыравання толькі ў Кітаі ўжо перавысіла 6 тысяч. Больш як 130 памёрлі. Але пік захворвання, паводле прагнозаў спецыялістаў,  чакаецца праз тыдзень. Ва ўніверсітэцкіх кампусах вядзецца маніторынг стану здароўя студэнтаў, штодня раздаюць ахоўныя маскі, а ў жылых дамах і офісах некалькі разоў на дзень праводзяць дэзінфекцыю. Зачыненыя аэрапорты, вакзалы і іншыя месцы, дзе збіраецца вялікая колькасць  людзей. Для працы ў гэтых раёнах прыцягнуты ваенныя медыкі. 

Цзен Гуан, старшы навуковец цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў КНР: "Кожны можа захварэць новай інфекцыяй. Усе, хто не меў кантакту з вірусам раней, не маюць імунітэту ад яго. Таму мы не можам выключыць магчымасці распаўсюджання віруса на падлеткаў. Тут мы павінны сканцэнтравацца на мерах прафілактыкі. Неабходна пастаянна назіраць за дзецьмі, навучаць іх правільна насіць маскі і прытрымлівацца правіл гігіены".

За межамі Кітая 71 % захварэўшых - мужчыны. Сярэдні ўзрост 45 гадоў. Краіны Паўднёваўсходняй Азіі, Аўстралія, Францыя, ЗША, Канада - геаграфія пашыраецца з кожным днём. Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала памылку, змяніўшы свой прагноз адносна магчымага распаўсюджання захворвання з "умеранага" на "высокі". Успышка захворвання ўдарыла і па эканоміцы. Найбуйнейшыя вытворцы смартфонаў закрылі свае кітайскія фабрыкі на каранцін. Знізіўся і паток турыстаў.