Вакцынаваныя ад COVID-19 беларусы змогуць стаць донарамі антыкавіднай плазмы

30 апреля 2021

Акрамя вакцынацыі Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе антыкавідную плазму як яшчэ адзін метад лячэння ад каранавіруса. Прышчэпленыя ад COVID-19 беларусы ў перспектыве змогуць стаць донарамі антыкавіднай плазмы. Гэта паведаміў дырэктар РНПЦ трансфузіялогіі і біятэхналогій  Фёдар Карпенка. Па міжнародных стандартах здаваць плазму можна праз месяц пасля вакцынацыі. Гэтага часу дастаткова для выпрацоўкі антыцелаў. Пытанні нарыхтоўкі плазмы і распрацоўкі лекавага прэпарата ў Мінску  абмеркавалі спецыялісты на міжнароднай канферэнцыі па  работце службаў крыві ва ўмовах пандэміі. 

У Беларусі наладжана сістэма нарыхтоўкі антыкавіднай плазмы. За час распаўсюджвання COVID-19 у краіне нарыхтавалі больш за 4 тоны такой плазмы крыві.