Вахтанг Кікабідзэ сёння ў Актуальным інтэрв'ю

13 января 2014

Ад спевака-барабаншчыка да зоркі савецкіх фільмаў. Акцёр, які прызвычаіў мужчын называць дам выключна па імені па бацьку. Самы вядомы грузін свету, які ўвёў у моду кепку-аэрадром. Чаму ён не любіць, калі яго завуць зоркай і не адмовіцца ад паездак у Беларусь. Адказы на гэтыя пытанні журналістам Агенцтва тэлевізійных навін даў акцёр, спявак і сцэнарыст Вахтанг Кікабідзэ.
Гутарка пра галоўнае - у Актуальным інтэрв'ю сёння на Беларусь 1 у 23:45.