Пасольства Беларусі ў Германіі акажа дапамогу сваякам загінуўшага дальнабойшчыка

9 января 2018

Пасольства Беларусі ў Германіі акажа дапамогу сваякам дальнабойшчыка, які загінуў у аварыі. Зараз вырашаецца пытанне аб транспарціроўцы цела. Гэтую місію возьме на сябе страхавая кампанія. Нагадаем, напярэдадні ў ДТЗ загінуў 44-гадовы беларус. На аўтабане паміж Браўншвейгам і Гановерам сутыкнуліся два грузавікі. Мужчына не заўважыў затор і ўрэзаўся ў прычэп спадарожнай фуры, за рулём якой сядзеў 30-гадовы шафёр. Абодвух вадзіцеляў заціснула ў кабінах.

Кірыл Драгун, загадчык консульскага аддзела пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія (па тэлефоне):

"У выніку здарэння загінуў грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які кіраваў фурай беларускай кампаніі. Пасольству гэта стала вядома ўчора пад абед. Што да рэтранспартацыі цела загінуўшага на радзіму, то ў гэтым выпадку ўсе мерапрыемствы будзе арганізоўваць страхавая кампанія, у якой быў застрахаваны загінуўшы. Тым не менш, пасольства знаходзіцца ў цесным кантакце як з прадстаўніком нямецкіх уладаў, так і з беларускім перавозчыкам. У выпадку неабходнасці будзе аказана ўся магчымая дапамога".

На трасе ўтварыўся шматкіламетровы затор, на ліквідацыю якога спатрэбіліся чатыры гадзіны. Паводле папярэдніх ацэнак паліцыі, урон складае 300 тысяч еўра.