У заапарку выйшаў са спячкі буры мядзведзь

21 февраля 2020
Цёплае надвор'е абудзіла мядзведзя ў сталічным заапарку  -  Трыстан прачнуўся! Пакуль  касалапы не вельмі актыўны, але апетыт у яго добры. Ад салодкага пачастунку  -  батона з мёдам - ён не адмаўляецца.  Заолагі падрыхтавалі  разнастайны рацыён, насычаны неабходнымі элементамі. Зараз яму трэба  набіраць вагу, каб  аднавіць метабалізм і вярнуцца ў форму.

Паводле слоў работнікаў заапарка, буры мядзведзь паступова прызвычаіцца да новых зімовых тэмператур, і перыяд спячкі можа стаць больш кароткім. Дарэчы, цяпер пакрысе  прачынаюцца  яноты, ястрабы,  пугачы і арланы.