У зонах адпачынку Мінскай вобласці санітарныя службы выявілі парушэнні

7 июня 2016

З 99-ці месцаў рэкрэацыі патрабаванням эпідэміёлагаў не адпавядае палова. З пачаткам купальнага сезона праверылі ўсе афіцыйныя зоны адпачынку. Асноўныя заўвагі тычацца аўтастаянак, кабін для пераапранання і кантэйнераў для збору смецця. Даследавалі і якасць вады ў вадаёмах. У выніку дзве пробы у Слуцкім і тры ў Салігорскім раёнах не адпавядаюць патрабаванням па санітарна-хімічных паказчыках.