У зімовы арт-парк ператвараюцца алеі Батанічнага сада сталіцы

15 февраля 2018

У выхадныя пройдзе фестываль лядовых скульптур. Матэрыял для творчасці прывезлі з Мінскага мора. Зараз майстры надаюць велізарным глыбам лёду складаную форму - ствараюць марозныя сюжэты.

Сёлета фестываль супадае са святкаваннем Масленіцы. Таму побач з ледзянымі скульптурамі разгорнуцца музычная і кулінарная пляцоўкі, дзе можна будзе пачаставацца блінамі.