У Жодзіне ўзводзяць новыя аб'екты сацыяльнай інфраструктуры

31 марта 2020
Сёння сярод самых значных - будынак новай дзіцячай паліклінікі. Яна размясцілася ў самым цэнтры, побач будзе пляцоўка для прагулак. Жодзінская паліклініка ўзводзіцца не па тыпавым, а індывідуальным праекце. Яна будзе ў яркіх незвычайных тонах. Але галоўнае: новы будынак - гэта максімум магчымасцей для сістэмы аховы здароўя горада машынабудаўнікоў.

За паліклінікай  плануюць пабудаваць  новы мікрараён, там будзе 14 шматкватэрных дамоў. Акрамя таго з'яўляюцца і новыя гандлёвыя аб'екты Жодзіна. Адзін з такіх на цэнтральнай вуліцы здадуць гэтым летам.