Маленькаму гораду – вялікі сэрвіс. Буйны беларускі рытэйлер "Еўраопт" напярэдадні зноў пашырыў сваю прысутнасць на беларускім рынку. У Жодзіне расчыніў дзверы гандлёва-забаўны цэнтр Е-сіці. Ён стаў трэцім у Мінскай вобласці і сёмым у краіне.
Вольга Анішчанка ацаніла маштабы рэгіянальнага бізнесу. Е-сіці ад "Еўраопта" - нібыта горад у горадзе. Для невялікіх населеных пунктаў Беларусі, у якіх няшмат унушальных гандлёвых пляцовак, гэта як суцэльны гандлёвы свет. У новым цэнтры прымянілі сучасныя тэхналагічныя і планіровачныя рашэнні - прасторная гандлёвая зала гіпермаркета з шырокімі праходамі для зручнасці пакупнікоў, самае дасканалае халадзільнае і вентыляцыйнае абсталяванне, якое забяспечвае поўную захаванасць прадуктаў. Зрэшты, у новым Е-сіці яшчэ і немалая колькасць сеткавых брэндавых магазінаў, а таксама забаўных аб’ектаў, у тым ліку і кінатэатр.
Гараджане кажуць: вялікі фармат – вялікія магчымасці. І не толькі ў сэнсе эканоміі часу, бо цяпер усё пад рукой. Фінансавая выгада ў першых наведвальнікаў незаўважнай таксама не засталася.
Трымаць марку самага лаяльнага ў цэнавым сегменце прадаўца кампаніі дапамагаюць уласныя гандлёвыя маркі. Іншымі словамі, сумесныя праекты сеткі з вытворцамі. Такі тавар значны не толькі для беларускага вытворцы, але і для пакупніка. Апошняя цана тавара ў адрозненне ад аналагічнага брэндавага куды больш прывабная.
Сярод надзейных партнёраў "Еўраопта" - брэсцкае аб’яднанне хлебазаводаў, чые прысмакі сталі аналагамі вядомых расійскіх фабрык печыва.
Алег Несцярук, камерцыйны дырэктар ААТ "Берасцейскі пекар": "Наша кампанія вельмі плённа супрацоўнічае з кампаніяй "Еўраопт". Паколькі сёння гэта адна з найбуйнейшых гандлёвых сетак, у адрас гэтай кампаніі мы адгружаем больш за 10% нашай прадукцыі, якую вырабляем. На дадзены момант мы запусцілі сумесны праект - уласная гандлёвая марка "Еўраопта" - і не пралічыліся. Практычна загрузілі свае вытворчыя магутнасці і аб'ёмы продажаў у адрас гэтай кампаніі выраслі больш як удвая. Гэты праект узаемавыгадны".
Прадукцыю ўласных гандлёвых марак "Еўраопта" сёння можна адшукаць практычна ў любой таварнай групе. Геаграфія вытворчасці шырокая – ад Еўропы да Азіі. Але больш як палова тавараў сыходзіць з канвеераў беларускіх прадпрыемстваў. Супрацоўніцтва з айчыннымі прадпрыемствамі актыўнасці не страціць і далей, каб пакупнік заўсёды змог атрымліваць самыя выгадныя цэнавыя прапановы ад найбуйнейшага рытэйлера Беларусі.













