У Жодзіне арганізавана дастаўка прадуктаў адзінокім пенсіянерам і інвалідам

3 апреля 2020
Не толькі медыкаменты, але і прадукты адзінокім пенсіянерам у Жодзіне дастаўляюць сацыяльныя службы, валанцёры Чырвонага Крыжа і актывісты БРСМ. Заяўкі на бясплатную дастаўку прымаюць штодня тэлефоны гарачай лініі. Самаізаляваным трэба толькі скласці спіс неабходнага, а пасля аплаціць чэк. У асобных выпадках адзінокім прадукты даюцца бясплатна. 

Анастасія Макарэня, загадчыца  аддзялення Жодзінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва: "Саму дастаўку прадуктаў, медыкаментаў арганізуюць мабільныя брыгады. У склад уваходзяць супрацоўнікі цэнтра, валанцёры цэнтра, Чырвонага Крыжа, БРСМ. Званкі паступаюць. У асноўным гэта дапамога ў арганізацыі дастаўкі прадуктаў, выклік урача для выпіскі рэцэптаў, набыцця лекаў для грамадзяніна".

Сярод тых, хто дапамагае адзінокім пенсіянерам і інвалідам,  таксама міліцыянеры. Кожны тыдзень участковыя наведваюць і аказваюць дапамогу тым,  хто мае ў ёй патрэбу.