У Жодзіне нумар 112 размясцілі на гарадской ЦЭЦ

10 ноября 2017

Нагадалі нумар выратавальнай службы незвычайным спосабам. У Жодзіне нумар 112 размясцілі на гарадской ЦЭЦ. Лічбы памерам тры метры цяпер бачны з любога пункта горада - нумар тэрміновай службы знаходзіцца на вышыні 125 метраў. У любой надзвычайнай сітуацыі гэта падказка, куды трэба тэлефанаваць.

У найбліжэйшы час яшчэ адна падказка з'явіцца ў Жодзіне на 9-павярховым доме - нумар 112 у выглядзе маляўнічага графіці.