У Жодзіне на базе былога гарадскога Дома быту ствараюць сучасны гандлёвы цэнтр

23 декабря 2019
Развіццё малога і сярэдняга бізнесу ў Мінскай вобласці.

Новае жыццё старога будынка. У Жодзіне на базе былога гарадскога Дома быту ствараюць сучасны гандлёвы цэнтр. Інвестары ўклалі ўжо 2 мільёны еўра, мадэрнізавалі ўсе камунікацыі і задзейнічалі плошчы падвалаў для арандатараў. У выніку ў горадзе машынабудаўнікоў з'явіліся магазіны, якіх тут раней не было. Пры гэтым захавалі і асноўныя бытавыя паслугі - гэта цырульня, рамонт адзення і абутку. У перспектыве фасад комплексу цалкам абновіцца, а ва ўнутраным дворыку з'явіцца закрыты атрыум.

У структуры малога і сярэдняга бізнесу Мінскай вобласці 70 % складае сфера паслуг, трэць - гэта гандаль. У планах на наступны год адкрыццё буйных гандлёвых цэнтраў у Смалявіцкім раёне, а таксама у Барысаве, Крупках і Чэрвені.