У Жодзіне мадэрнізавалі лядовую арэну

10 февраля 2020
Зімовыя віды спорту ў крокавай даступнасці для школьнікаў. У Жодзіне для юных хакеістаў мадэрнізавалі крытую лядовую арэну - адрамантавалі бартавыя агароджы і ўсталявалі ахоўнае шкло. У любой прафесійнай хакейнай пляцоўкі ёсць такі борт у мэтах бяспекі, а таксама для адпрацоўкі асобных гульнявых элементаў. 

Лядовая пляцоўка ў Жодзіне - адзіная ў Мінскай вобласці арэна для правядзення трэніровак і спаборніцтваў па шорт-трэку - хуткасных заездах на каньках. А па вечарах лядовая пляцоўка адчыненая для масавых катанняў гараджан.