У Жлобіне затрымалі фальшываманетчыкаў

7 августа 2023

Міліцыянеры разам з супрацоўнікамі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі затрымалі двух фальшываманетчыкаў. Здарылася гэта пасля таго, як у ліпені ў міліцыю з банкаў сталі паступаць паведамленні аб выяўленні падробленых купюр у 5, 10 і 20 беларускіх рублёў.

Дома ў аднаго з фальшываманетчыкаў знайшлі 40 банкнот фальшывых наміналаў. Іх друкавалі на звычайнай паперы пры дапамозе офіснага прынтэра. Затрыманыя прызналіся, што займаліся падробкай каля трох месяцаў. Разлічваліся фальшыўкамі ў мясцовых магазінах.

Следчымі ўзбуджана крымінальная справа за выраб, захоўванне і збыт падробленых грошай. Артыкул прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі.