У Жлобіне пасля рэканструкцыі адкрыўся Палац культуры металургаў

7 ноября 2014
Па добрай традыцыі 7-е Лістапада - дзень вялікіх падарункаў. Да свята ў Жлобіне пасля рэканструкцыі адкрыўся Палац культуры металургаў. Знешне будынак змяніўся да непазнавальнасці. Максімальнае выкарыстанне паверхняў, якія адлюстроўваюць, узмацніла эфект ззяння, а плошча палаца павялічылася на 500 квадратных метраў. Тэхнічная абсталяванасць залы для гледачоў зараз дазваляе праводзіць канцэрты самага высокага ўзроўню. А ў студыях і кружках палаца змогуць займацца больш як 600 дзяцей.